
Субота, 10 кастрычніка, стане знакавай датай для санктуарыя Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Гродзенская дыяцэзія, Ашмянскі дэканат). У гэты дзень адзначаць урачыстасць Маці Божай Барунскай.
3 кастрычніка апоўдні духавенства, кансэкраваныя асобы і вернікі-пілігрымы збяруцца на малітву ў апошні дзень навэнны, якая праходзіць у духу падзякі за дар каранацыі абраза спецыяльнымі каронамі ў 2024 годзе і духоўна рыхтуе да перажывання марыйнай урачыстасці. Праз тыдзень, 10 кастрычніка, у дзень урачыстасці, прысутныя на святой Імшы ўшануюць Маці Божую ў Яе цудатворным абразе.
Пачатак у 12.00.
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 (29) 582 25 62 – кс. Павел Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя ў Барунах






