Пошук

24.04.2026 21:19   Catholic.by

У нядзелю, 26 красавіка, у 40-ю гадавіну са дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) ва ўсіх касцёлах Беларусі будуць прачытаны адмысловыя малітвы. 

26 красавіка 1986 года — адна з трагічных дат у гісторыі Беларусі. У гэты дзень, 40 гадоў таму здарылася найбуйнейшая радыяцыйнай катастрофа ў свеце — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, падчас якой адбылося разбурэнне рэактара чацвёртага энергаблока ЧАЭС, размешчанай каля горада Прыпяць (Украіна). Разбурэнне насіла выбухны характар, рэактар ​​быў цалкам разбураны, а ў навакольнае асяроддзе выкінута вялікая колькасць радыёактыўных рэчываў. Аварыя расцэньваецца як найбуйнейшая ў сваім родзе за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Каля 140 тысяч чалавек былі вымушана пераселены ў іншыя месцы, з абароту выведзена 264 тысяч гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, пацярпела звыш чвэрці ляснога фонду Беларусі.

Але маштабы трагедыі маглі б быць невымерна вялікімі, калі б не адвага і самаахвярнасць, праяўленыя ліквідатарамі ў тыя дні.

У сувязі з 40-й гадавінай Чарнобыльскай катастрофы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заахвочвае ўсіх духоўных, кансэкраваных асоб і вернікаў 26 красавіка падчас нядзельнай святой Імшы і індывідуальна памаліцца за ўсіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку аварыі на ЧАЭС.

Абноўлена 24.04.2026 23:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа