Пошук

25.03.2026 18:55   Паводле: Catholicminsk.by / Catholic.by

Фота: БЕЛТА
22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», які знаходзіцца ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, было асабліва шматлюдна: беларусы і госці краіны далучыліся да акцыі «Прыйдзі і пакланіся», прысвечанай 83-й гадавіне страшнай трагедыі спаленай фашыстамі разам са 149 жыхарамі вёскі, якая стала сімвалам смутку і нязломнасці беларускага народа.

Паводле інфармацыі агенцтва БЕЛТА, першым да Вечнага агню ўсклалі вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Кветкі і кветкавыя кошыкі як сімвал глыбокай павагі загінуўшым хатынцам і ўсім ахвярам вайны да постаці Няскоранага чалавека, брацкай магілы, у якой спачывае прах спаленых жыхароў вёскі, і да Вечнага агню ўсклалі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі арганізацый і аб’яднанняў, сілавікі, да якіх далучыліся выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.

Фота: з прыватнага архіва арцыбіскупа Юзафа Станеўскага

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі асноўных рэлігій і канфесій Беларусі. Ад імя католікаў нашай краіны памяць ахвяраў Хатыні ўшанавалі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Роўна ў 12.00 беларусы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» 22 сакавіка наведалі 32 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Лёс Хатыні падзялілі не менш як 290 населеных пунктаў нашай краіны. Матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай, пацверджана знішчэнне не менш як 12 868 сёл і вёсак.

Абноўлена 26.03.2026 00:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.