Пошук

16.09.2022 11:01   Тэкст: кс. Януш Чарнамораў / Фота: Дар’я Брышцель / Catholic.by

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, вернікі Нароўлі (Пінская дыяцэзія) адзначылі парафіяльны адпуст, падчас якога адбылося благаслаўленне адноўленага крыжа на прыкасцёльнай тэрыторыі ў цэнтры горада.

Гэта адзіны крыж у горадзе з насельніцтвам каля васьмі тыс. жыхароў, які моцна пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Цяпер кожны мясцовы вернік можа ў малітве звярнуцца да Бога перад крыжам — знакам нашага збаўлення.

12 верасня 1991 года, у адказ на просьбу нараўлянскіх католікаў, мясцовыя ўлады перадалі адзін з апусцелых гарадскіх будынкаў пад месца для касцёла. Першым знакам адраджэння каталіцкай парафіі ў Нароўлі пасля перыяду пераследу веры стаў крыж нашага Збаўцы ў цэнтры горада, каля перададзенага парафіі будынка. Благаслаўленне крыжа тады здзейсніў пробашч адноўленай парафіі ксёндз Станіслаў Салата, які ўжо адышоў у вечнасць, а 20 верасня 1998 года кардынал Казімір Свёнтэк пасвяціў нараўлянскі касцёл пад тытулам Узвышэння Святога Крыжа.

Праз пэўны час таго першага крыжа каля касцёла не стала, але мясцовыя вернікі мелі намер яго аднавіць, каб у гэтым знаку Езус Хрыстус благаслаўляў горад і ўсіх яго жыхароў, абараняў ад услякага зла і паказваў шлях да збаўлення.

Дзякуючы Божаму Провіду, намаганнямі мясцовых католікаў і некаторых нараўлянскіх арганізацыяй удалося зрабіць новы дубовы крыж і ўстанавіць яго на тым самым месцы, што і папярэдні. Па просьбе мясцовых вернікаў, адноўлены крыж благаславіў цяперашні пробашч нараўлянскай парафіі ксёндз Януш Чарнамораў.

На адпустовую ўрачыстасць прыбылі святары і вернікі Мазырскага дэканата. Узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ксёндз Дзмітрый Кернога, які прамовіў моцныя словы аб крыжы Хрыста Збаўцы ў жыцці кожнага верніка.

На заканчэнне святой Імшы пробашч парафіі выказаў словы ўдзячнасці мясцовым уладам за дазвол на правядзенне працэсіі і ўсім тым, хто дапамагаў у аднаўленні крыжа.

 

Абноўлена 16.09.2022 11:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа