Пошук


Аляксандр цікавіцца: «Ці існуюць сёння выявы Скініі Сходу і Каўчэга Запавету, якія ў кнізе Зыходу Майсею падрабязна апісвае Пан Бог?»

Існуе вельмі шмат дапаможных матэрыялаў для вывучэння Бібліі, у тым ліку з графічным прадстаўленнем некаторых біблейскіх сюжэтаў.

Адносна скініі (па-габрэйску мішкан), пра якую шмат разоў узгадваецца ў Кнізе Зыходу і Кнізе Лічбаў і па адным разе ў Кнізе Левіта і Першай Кнізе Летапісаў, то на гэту тэму існуе спецыяльна распрацаваная інтэрнэт-старонка http://3dtabernacle.com/.

Рэканструкцыя Скініі Сходу з сайта www.3dtabernacle.com
Рэканструкцыя Скініі Сходу з сайта www.3dtabernacle.com

Пры гэтым варта звярнуць увагу, што Біблія, апісваючы розныя элементы архітэктуры гэтай скініі, не кажа выразна пра спосаб спалучэння гэтых элементаў.

Таму ўсялякага роду графічныя выявы скініі з’яўляюцца «дадуманымі» на падставе характару і памеру кампанентаў, якія апісвае святы тэкст.

Рэканструкцыя Каўчэга Запавету ў Ерузалеме. Фота: Getty Images

Аднак сутнасць пабудовы скініі заключаецца ў тэалогіі, якая падкрэслівае цэнтральную ролю Каўчэга Запавету, размешчанага ў месцы, якое называлася «Святое Святых». Усе астатнія элементы архітэктуры можна назваць знешнім адбіткам святасці гэтага сведчання Божай прысутнасці сярод абранага народа.

Варыянт можна паглядзець ТУТ>>

***

Ксёндз Валерый Марціноўскі, святар Віцебскай дыяцэзіі, дактарант Інстытута бібліных навук Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта св. Яна Паўла ІІ.

Калі ў вас ёсць пытанні, якія датычаць Святога Пісання, дасылайце іх на адрас director@catholic.by. У тэме ліста пазначце: «Цяжкія старонкі Бібліі».

Абноўлена 08.03.2018 11:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.