Пошук

05.04.2017 11:39  

Сандра з Мінска цікавіцца: «Мяне заўсёды непакоіла пытанне пра Каіна і Абэля: чаму Бог на ахвяру аднаго паглядзеў, а на ахвяру іншага не. Неяк несправядліва атрымліваецца. Вядома, Каін пакрыўдзіўся. Дык няўжо Бог несправядлівы?»

Чытаючы Святое Пісанне, у нас могуць узнікаць пытанні: «як так адбылося?», «што адбывалася пасля?» і г.д. Такія пытанні суправаджалі людзей таксама і ў часы Сярэднявечча.

У Кнізе Быцця (пар. Быц 4, 1-8) не знаходзім падстаў, чаму Богу была б не даспадобы ахвяра Каіна. Канкрэтна тэкст нам пра гэта не кажа. Калі Каін забіў свайго брата Абэля, аўтар Кнігі не напісаў, як гэта адбылося, а толькі пра тое, што забіў яго ў полі.

Рабіны спрабавалі адказаць на гэта, бо першыя людзі — Каін — не меў досведу ў забойствах, бо іх яшчэ не было. Але рабіны пішуць, што Каін шмат разоў біў свайго брата ў розныя часткі цела, бо не ведаў, якія часткі і органы жыццёва важныя.



Пашукаем адказ у Святым Пісанні і вось што знойдзем. Божае слова кажа нам, кім быў Каін насамрэч і чаму Пан Бог не прыняў яго ахвяру:

  • «Такая ёсць воля Божая, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго. Не так, як Каін, які быў ад злога і забіў свайго брата. А дзеля чаго забіў яго? Бо ўчынкі яго былі дрэнныя, а брата ягонага — справядлівыя» (1 Ян 3, 11-12).
  • «Праз веру Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сведчанне, што ён справядлівы. Бо Бог засведчыў пра яго дары, і праз яе нават памерлы гаворыць» (пар. Гбр  11, 4)
  • «Ахвяры бязбожнікаў — агідныя, тым больш, што прапаноўваюцца яны са злачынства» (пар. Прып. 21, 27).

Кс. Валдзіс Дрыксна

fКсёндз Валдзіс Дрыксна, святар Ліепайскай дыяцэзіі (Латвія), дактарант Інстытута Біблейскіх Навук Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта св. Яна Паўла ІІ.

Калі ў вас ёсць пытанні, якія датычаць Святога Пісання, дасылайце іх на адрас director@catholic.by. У тэме ліста пазначце: «Цяжкія старонкі Бібліі».

Абноўлена 11.07.2017 16:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.