Пошук

12.02.2018 11:48   credo.pro

Перакладаў Бібліі на польскую мову сёння дастаткова, але гэты — асаблівы. Стары і Новы Запавет у перакладзе прафесара а. Рэмігія Папоўскага выйшлі пад назвай «Біблія першага Касцёла».

Гэта — першае польскае выданне перакладзенай грэчаскай версіі, вядомай як Септуагінта. Арыгінальнай мовай юдэйскай Бібліі з’яўляецца яўрэйская мова. Але ўжо ў ІІІ стагоддзі да нараджэння Хрыстовага ў юдэйскай дыяспары паўстала неабходнасць перакладу яе на грэчаскую мову.

Легенда кажа, што за той пераклад узяліся ў Александрыі 72 юдэйскіх вучоных-кніжніка. За 72 дні яны пераклалі Пяцікніжжа (Тору). Адтуль узялася назва «Септуагінта» («Семдзесят», пазначаная LXX). Пазней гэту назву пашырылі на ўсе кнігі Старога Запавету, перакладзеныя на грэчаскую мову.

Першыя хрысціяне, чытаючы Стары Запавет, карысталіся Септуагінтай. Грэчаская мова на тэрыторыі Рымскай імперыі была мовай, якая ўжывалася паўсюдна — як сёння англійская. Праз гэта Новы Запавет быў цалкам напісаны на грэчаскай мове.

Можна сказаць, што LXX была службовым Пісаннем першага Касцёла, ёй карысталіся аўтары Новага Запавету і раннехрысціянскія пісьменнікі. Адсюль і назва польскага выдання — «Біблія першага Касцёла».

Паміж яўрэйскай Бібліяй і грэчаскай Септуагінтай існуюць некаторыя адрозненні. Некаторыя кнігі Старога Запавету, якія ёсць у Септуагінце, не ўвайшлі ў юдэйскі канон.

Абноўлена 12.02.2018 16:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа