Пошук

19.04.2023 16:33   Vatican News
Біскуп Стывен Чоў Саў-ян SI. Фота: AsiaNews

Біскуп Ганконга Стывен Чоў Саў-ян SI з 17 красавіка года знаходзіцца ў Пекіне. Шматдзённы візіт прэлата з ордэна езуітаў з’яўляецца гістарычным — першым з 1997 года, калі Ганконг зноў стаў часткай Кітая.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, іерарх знаходзіцца ў сталіцы па запрашэнні афіцыйных касцёльных структур Пекінскай архідыяцэзіі. Пасля прыбыцця ў Пекін, біскуп Чоў маліўся ў архікатэдры Беззаганнага Зачацця, дзе яго вітаў мясцовы арцыбіскуп Джозэф Лі Шань, які ўзначальвае Патрыятычную асацыяцыю кітайскіх католікаў. Пры алтары быў змешчаны партрэт знакамітага італьянскага місіянера езуіта Матэо Рыччы (1552–1610), піянера інкультурацыі хрысціянства ў Кітаі.

«Гэты візіт падкрэслівае місію Ганконгскай дыяцэзіі заставацца Касцёлам-мостам і спрыяць абмену і ўзаемадзеянню паміж двума бакамі. Мы атрымалі запрашэнне ад Пекінскай архідыяцэзіі ў мінулым годзе і прынялі яго ў духу братэрства ў Пану», — гаворыцца ў заяве Ганконгскай дыяцэзіі.

Біскуп Чоў і іншыя члены дэлегацыі сустрэнуцца з кітайскімі біскупамі, духавенствам і свецкімі вернікамі. Яны наведаюць нацыянальную духоўную семінарыю ў Пекіне, магілу айца Матэо Рыччы, прымуць удзел у Нешпарах і Імшы ў архікатэдры. Візіт завершыцца ў пятніцу 21 красавіка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця