Пошук

03.02.2023 11:22   Catholic.by

У сеціве распачаў працу сайт, створаны спецыяльна для асвятлення пасяджэння Еўрапейскай асамблеі Кантынентальнага этапу Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў сталіцы Чэхіі Празе з 5 па 9 лютага.

Сайт prague.synod2023.org, які з’яўляецца афіцыйнай крыніцай інфармавання грамадскасці пра падзеі Еўрапейскай асамблеі Сіноду, даступны на англійскай і італьянскай мовах. Як паведамляецца на партале Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ccee.eu, на новаствораным рэсурсе можна знайсці абноўленую праграму сустрэчы і іншую актуальную інфармацыю адносна Еўрапейскай асамблеі Сіноду. Сайт паступова дапаўняецца новымі матэрыяламі.

Штодзённа з 5 па 9 лютага на ім будзе даступная фотагалерэя і кароткае падсумаванне кожнага дня працы ўдзельнікаў сустрэчы ў Празе. На сайце таксама можна будзе сачыць за працаю ў рэжыме анлайн, пасля чаго відэа плануецца змяшчаць на канале Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў YouTube.

Падчас Еўрапейскай асамблеі Сіноду непасрэдна ў месцы правядзення сустрэчы — гатэлі «Піраміда» ў Празе — будзе дзейнічаць прэс-цэнтр для акрэдытаваных журналістаў. Будзе таксама працаваць шматмоўная група падтрымкі для прэсы.

Непасрэдна пасля завяршэння асамблеі ў сталіцы Чэхіі пройдзе пасяджэнне Старшыняў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў еўрапейскага кантынэнта. Прысутнасць прадстаўнікоў СМІ на ёй не прадугледжана. Пасля заканчэння сустрэчы будзе апублікаваны прэс-рэліз.

Як паведамлялася раней, Касцёл у Беларусі на Еўрапейскай асамблеі Кантынентанльнага этапу Сіноду Біскупаў прадставяць Старшыня Сінадальнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB і ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, адзін з супрацоўнікаў згаданай Сінадальнай камісіі. Біскуп Яшэўскі ад імя Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча таксама возьме ўдзел у пасяджэнні Старшыняў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў еўрапейскага кантынэнта.

Абноўлена 03.02.2023 11:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.