Пошук

13.09.2017 12:18   ekai.pl / Пераклад: Валянціна Грамыка / Catholic.by

Католікі і праваслаўныя распачынаюць у сёлетнім дыялогу новы этап — будуць размаўляць пра першынство і сінадальнасць у другім тысячагоддзі хрысціянства, у тым ліку пра уніятызм.

У Ватыкан вярнуўся кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які на мінулым тыдні знаходзіўся ў Грэцыі. Там іерарх прымаў удзел у пасяджэнні Каардынацыйнага камітэта Міжнароднай змешанай камісіі па справах тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

На сустрэчы быў прааналізаваны пачатковы дакумент гэтага дыялогу. Хоць ён быў сфармуляваны амаль 40 гадоў таму, аднак цалкам захоўвае сваю актуальнасць. На гэта ўказалі ўдзельнікі пасяджэння. Таксама былі прыняты рашэнні адносна будучыні тэалагічнага дыялогу.

«Мы ўрачыста адкрылі новую фазу дыялогу, каб скласці новы дакумент: “Да адзінства ў веры — пытанні экуменічныя і тэалагічныя”. Мы хочам паглядзець, што было зроблена ў мінулым і што яшчэ трэба зрабіць, каб паглыбіць наша адзінства ў веры. Мы таксама пастанавілі, што зоймемся новым пытаннем: “Прымат і сінадальнасць у другім тысячагоддзі, а таксама сёння”. Гэта азначае, што мы павінны распачаць дыскусію пра уніятызм і іншыя падзеі, якія мелі месца ў другім тысячагоддзі. Пастанавілі стварыць рэдакцыйныя камітэты для гэтых двух пытанняў. І запланавалі чарговую сустрэчу каардынацыйнага камітэта на канец будучага года, а пленарнае пасяджэнне камісіі — на 2019 год», — адзначыў кардынал Кох.

Абноўлена 13.09.2017 16:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця