Пошук

17.10.2026 14:33   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY / Catholic.by
Клініка «Джэмэлі». Фота: uniclinics.com

Пасля аперацыі на правым лёгкім Папа Леў XIV пакідае клініку «Джэмэлі» і вяртаецца ў Ватыкан. Заўтра ён памоліцца «Анёл Панскі» з акна сваіх апартаментаў.

У суботу, 17 кастрычніка, Леў XIV выпісваецца з клінікі «Джэмэлі», дзе яму зрабілі аперацыю на правым лёгкім. Паводле Залы Друку Святога Пасада, Папа выедзе з клінікі ў другой палове дня і вернецца ў Ватыкан.

Рашэнне пра выпіску ўрачы прынялі раніцай. Доктар Луіджы Карбонэ і прафесар Стэфана Маргарытора паведамілі, што Святы Айцец можа пакінуць клініку: гэта пацвердзілі аналізы крыві, рэнтгенаўскі здымак грудной клеткі і агульны стан пацыента.

Апоўдні, яшчэ ў клініцы, Папа будзе цэлебраваць Імшу ў спецыяльна абсталяванай зале на 10-м паверсе клінікі «Джэмэлі». Ужо ў нядзелю, 18 кастрычніка, Леў XIV узначаліць малітву «Анёл Панскі» з акна папскіх апартаментаў.
 

Абноўлена 17.10.2026 14:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа