Пошук

11.10.2026 19:38   Марыя Валодзіна / Vatican News BY / Catholic.by
Папа Леў XIV падчас малітвы «Анёл Панскі». Фота: Vatican Media

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 11 кастрычніка прайшла на ватыканскай плошчы, Леў XIV паведаміў пра вузел, які быў выяўлены ў яго лёгкім у ходзе нядаўніх медыцынскіх абследаванняў. Хірургічная аперацыя па яго выдаленні прызначана на бліжэйшыя дні. Папа звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітоўнай падтрымцы.

«Нядаўна падчас медыцынскіх абследаванняў у мяне быў выяўлены абмежаваны вузел у лёгкім. Яго выявілі на вельмі ранняй стадыі, і ён добра лакалізаваны. Медыкі лічаць мэтазгодным правесці хірургічнае ўмяшанне. Таму, прыслухаўшыся да іх парад, я прыняў рашэнне аб аперацыі па яго выдаленні. Аперацыя ўжо запланавана на бліжэйшыя дні. Дзякую вам за духоўную блізкасць і даручаю сябе вашым малітвам»,

— сказаў Святы Айцец.

Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні ўдакладніў, што «аперацыя запланаваная на першыя дні наступнага тыдня» і што «па прагнозу, тэрмін пасляаперацыйнага знаходжання ў шпіталі складзе каля тыдня».

Абноўлена 11.10.2026 21:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця