Пошук

11.03.2021 12:02   Паводле: deon.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Нікейскі Сабор. Фрэска ў Сікстынскай капэле, Ватыкан / сommons.wikimedia.org

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох з задавальненнем успрыняў прапанову ад Праваслаўнай Царквы аб устанаўленні агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкавання Вялікадня.

«Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянства. Таму было б прыгожым і важным знакам, калі б мы як хрысціяне мелі агульную дату для гэтага свята», — прыводзіць словы кардынала Курта Коха партал Deon.pl са спасылкай на швейцарскі партал kath.ch.

Як адзначыў старшыня ватыканскага ведамства, гэтае «жаданне вельмі па душы Папу Францішку і копцкаму Патрыярху Тавадрасу».

«Хоць устанавіць агульную дату Вялікадня будзе няпроста, аднак варта гэтым заняцца», — лічыць кардынал Кох.

За праваслаўную рэформу календара выказаўся Кіраўнік Пастаяннага Экуменічнага Прадстаўніцтва Патрыярхату Канстанцінопаля пры Сусветнай радзе Цэркваў у Жэневе арцыбіскуп Тэлмескі Ёў Геча.

У перспектыве 1700 гадавіны Першага Сусветнага Сабору ў Нікеі, якая прыпадае на 2025 год, іерарх напісаў у бюлетэні Сусветнай рады Цэркваў, што «гэта добрая нагода, каб нагадаць хрысціянам аб патрэбе рэформаў календара і ўстанаўленні агульнай даты велікодных святаў, каб такім чынам застацца сапраўды вернымі пастановам Сусветнага Сабору».

Варта адзначыць, што ў 2025 годзе Вялікдзень ва ўсходняй і заходняй традыцыях прыпадае на адзін дзень.

Абноўлена 15.03.2021 17:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця