Пошук

28.04.2020 15:37   Паводле: Vatican News
Папа Ян Павел І. Фота з адкрытых крыніц

Папа Францішак заснаваў Ватыканскі фонд Яна Паўла I з мэтай даследавання і папулярызацыі асобы, думкі і вучэння Альбіно Лучані, кароткі пантыфікат якога працягваўся 33 дні: з 26 жніўня па 28 верасня 1978 года.

Як паведаміла 28 красавіка беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, новая структура будзе займацца захаваннем культурнай і рэлігійнай спадчыны, пакінутай Янам Паўлам I; развіваць ініцыятывы, праводзіць навуковыя канферэнцыі, сустрэчы, семінары; устанаўліваць узнагароды і стыпендыі; клапаціцца пра выдавецкую дзейнасць, публікуючы вынікі даследаванняў; садзейнічаць асобам і ўстановам, якія працуюць з тымі ж мэтамі.

Кіраваць Фондам будзе Дзяржсакратар Яго Святасці. Кардынал П’етро Паралін лічыць, што вучэнне Яна Паўла І застаецца актуальным: «Блізкасць, пакора, прастата, адданасць Божай міласэрнасці, любоў да бліжняга і салідарнасць — гэта яго характэрныя рысы».

«Гэта пастыр, блізкі людзям, арыентаваны на сутнасць веры, з надзвычайнай сацыяльнай адчувальнасцю»,

— зазначыў найбліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.

«Гэта біскуп, які жыў досведам Другога Ватыканскага Сабора, рэалізаваў яго і падчас свайго кароткага пантыфікату дабіўся прагрэсу Касцёла на асноўных шляхах, указаных ім: імкненне да крыніц Евангелля і новая місіянерская прырода, біскупская калегіяльнасць, служэнне ў касцёльнай беднасці, пошук хрысціянскай еднасці, міжрэлігійны дыялог, дыялог з сучасным светам і міжнародны дыялог, які павінен весціся з настойлівасцю і рашучасцю, на карысць справядлівасці і міру», — дадаў кардынал Паралін.

Існаванне Фонда важнае таксама ў кантэксце беатыфікацыйнага працэсу Яна Паўла I, які працягваецца з 2002 г., у тым ліку з пункту гледжання важнай гістарычнай і гістарыяграфічнай даследчай працы.

Абноўлена 28.04.2020 15:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа