Пошук

26.02.2019 16:17   Паводле: sdb.by

23 і 24 лютага ў араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, што пад Мінскам, праходзіла агульнабеларуская фармацыйная сустрэча аніматараў.

Як паведамляе сайт салезіянаў у Беларусі sdb.by, аніматары пры дапамозе кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, с. Юліі Клявец FMA, с. Тэрэсы Сальнічэк FMA і дк. Артура Ляшнеўскага SDB разважалі над дэвізам Салезіянскай сям’і на гэты год: «Святасць таксама і для цябе».

На пачатку фармацыі да ўсіх удзельнікаў свае словы скіраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які адзначыў, што да святасці нельга ісці аднаму: гэтым шляхам неабходна ісці з кімсьці.

Настаўленне на тэму «Святасць» правяла с. Юлія. У межах настаўлення кс. Павел звярнуў увагу на неабходнасць пошуку рэальных рэчаў, з дапамогай якіх кожны дзень можна імкнуцца да святасці.

У другі дзень фармацыі аніматары ўзялі ўдзел у нядзельнай св. Імшы, пасля чаго згулялі ў гульню, мэтай якой было паказаць, што і аніматар можа быць святым. Таксама быў момант, калі кожны мог асабіста паразважаць над тым, што такое святасць.

Напрыканцы фармацыйнай сустрэчы аніматары мелі магчымасць разам памаліцца, а потым з новым запалам і новымі ідэямі паехалі дадому, каб рэалізаваць пачутае ў жыцці.

Абноўлена 26.02.2019 16:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця