Пошук

06.12.2018 11:53   Catholic.by
Фота alkamen.livejournal.com

У парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Волме (Стаўбцоўскі дэканат) — адной з самых старажытных у Беларусі, — дзе сёлета адзначылі 15-годдзе пабудовы новага касцёла, увечары 25 лістапада ў выніку пажару згарэла парафіяльная плябанія.

Пажар здарыўся ўвечары ў нядзелю, калі Касцёл адзначаў урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

У выніку агонь цалкам знішчыў будынак старой школы, які з пачатку 2000-х гадоў быў прыстасаваны пад плябанію і парафіяльны дом, дзе жыў кс. пробашч Валянцін Станкевіч, а таксама праводзіліся заняткі па катэхезе і ўсе парафіяльныя мерапрыемствы.

У пажары загінулі парафіяльныя дакументы, кнігі і ўсе асабістыя рэчы святара., які цяпер вымушаны туліцца ў суседніх парафіях.

Аказаць дапамогу пастыру і вернікам парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Волме можна малітвай у іх інтэнцыі, а таксама пералічыўшы грошы на разліковы рахунак супольнасці.

Атрымальнік: Рэлігійная абшчына Рыма-каталіцкая парафія «Святога Яна» Дзяржынскага раёна, в. Волма (Религиозная община Римско-католический приход «Святого Яна» Дзержинского района, д. Волма)

Р.р. BY81ВАРВ30153255200100000000
Код банка ВІСВАРВВY2Х
Белаграпромбанк
УНП 600403372

Прызначэнне плацяжу — добраахвотнае ахвяраванне (добровольное пожертвование).

За малітоўную падтрымку і матэрыяльную дапамогу кс. пробашч Валянцін Станкевіч і вернікі парафіі шчыра ўдзячныя.

Фота кс. Андрэя Стэцкевіча

 

Абноўлена 07.12.2018 15:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.