Пошук

22.10.2018 10:38   Паводле: katolik.life

Міністэрства ўнутраных спраў, якое займалася распрацоўкай канцэпцыі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму насіллю», адмовілася ад падрыхтоўкі спрэчнага закона.

Як паведамляе katolik.life, ведамства адказала на ліст пралайфераў і прывяло статыстыку супрацьпарушэнняў на сямейна-бытавой глебе.

Адносна канцэпцыі закона выказваўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама шэраг дабрачынных арганізацый, якія выступаюць у абарону жыцця.

Чытайце таксама:

20 кастрычніка аргкамітэт па зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекта «Аб супрацьдзеянні хатняму насіллю» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі атрымаў адказ з МУС на калектыўны зварот.

У лісце адзначаецца, што МУС лічыць мэтазгодным адмовіцца ад падрыхтоўкі самастойнага закона, а свае прапановы прапрацоўваць у межах карэкціроўкі дзеючых заканадаўчых актаў краіны.

Такое рашэнне звязана з «высокім грамадскім рэзанансам і думкай рэлігійнай арганізацый», як адзначаецца ў лісце за подпісам прадстаўніка МУС Алега Каразея.

Разам з тым у лісце сказана, што кожны год у органы ўнутраных спраў Беларусі прыходзяць звесткі пра больш чым 120 тысяч выпадкаў сямейна-побытавых канфліктаў. Пры гэтым да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца больш за 50 тысяч, да крымінальнай — каля 2, 5 тысяч вінаватых.

Штогод ад рук сваіх блізкіх гіне больш за 100 грамадзян — трэцяя частка ўсіх загінулых ад забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. У больш чым 80 працэнтах выпадкаў прычынай з’яўляецца злоўжыванне алкаголем.

Паводле слоў прадстаўніка МУС, канцэпцыя не нясе пагрозу традыцыйнаму інстытуту сям’і і не ўтрымлівае пастанову «ювенальнай юстыцыі».

— Асноўнымі мэтамі падрыхтоўкі канцэпцыі з’яўляліся не ўвядзенне новых метадаў і формаў выхавання дзяцей, а абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, якія падвяргаюцца хатняму насіллю, — піша Алег Каразей. — Тэрміны «гендар» і «гендарная роўнасць» не ўводзяцца праектам канцэпцыі. Тэрмін «хатняе насілле» яскрава вызначае, што гэта наўмысныя супрацьпраўныя дзеянні.

Пры дапрацоўцы канцэпцыі былі выдалены некаторыя тэрміны, напрыклад, «эканамічнае насілле».

У канцы ліста МУС указвае на тое, што пасля рэзанансу ў грамадстве і выказвання думкі рэлігійных арганізацый ад падрыхтоўкі асобнага закона ў ведамстве вырашылі адмовіцца.

Абноўлена 22.10.2018 12:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.