Пошук

30.03.2026 17:34   Catholic.by

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры КККБ інфармуе святароў аб зменах у рытуалах некаторых сакрамэнтаў.

Стараннем Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі здзейснена другое выданне рытуалаў: «Парадак хросту дзяцей» (Мінск, 2025), «Парадак цэлебрацыі сужэнства» (Мінск, 2025) і «Парадак канфірмацыі» (Мінск, 2025).

Перавыданне «Парадку хросту дзяцей» змяшчае змены ў Абрадзе прыняцця дзяцей, абнародаваныя Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (Prot. N. 44/13/L ад 22.02.2013г.), а менавіта «Касцёл прымае цябе…». Таксама ў дадзеным рытуале прадстаўляецца магчымасць (Prot. N. 431/12/L ад 04.06.2016г.) здзяйсняць або не намашчэнне алеем катэхумэнаў (№ 50, 87). Іншыя рытуалы перавыдадзеныя без зменаў.

Рытуалы можна набыць у выдавецтве «Про Хрысто» або ў хуткім часе ў курыях паасобных дыяцэзій.

Абноўлена 31.03.2026 10:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.