Пошук

14.11.2023 11:10   Тэкст: а. Рамуальд Касматовіч OFM / Фота: с. Дамініка Дубовік CSSH / Catholic.by

12 лістапада ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах (Мінска-Магілёўскай архідыяцэзія, Бабруйскі дэканат) вернікі прынялі сакрамэнт Канфірмацыі, які ім удзяліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

У прамоўленай падчас Імшы гаміліі іерарх адзначыў, якую пераломную ролю адыграў момант спаслання Духа Святога ў жыцці апосталаў і вучняў Хрыста.

Біскуп Касабуцкі ўзгадаў, як хутка прабягае час жыцця на зямлі і як важна напоўніць яго сэнсам і духоўнымі каштоўнасцямі.

Пасля гаміліі прысутныя аднавілі абяцанні, дадзеныя Пану Богу пры хросце. Прагучала малітва да Духа Святога, пасля якой біскуп у прысутнасці сведкаў намасціў алеем хрызмам кандыдатаў да сакрамэнту Канфірмацыі.

Парафіяне разам з пробашчам айцом Натанаэлем Войталам OFM выказалі ўдзячнасць іерарху за пастырскую апеку.

На шлях духоўнага ўзрастання біскуп удзяліў прысутным Божае благаслаўленне.

 

Абноўлена 14.11.2023 11:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа