Пошук

04.10.2023 08:08   Тэкст і фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

30 верасня парафія святога Францішка Асізскага ў Салігорску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Нясвіжскі дэканат) стала 85-м месцам, куды ў межах перэгрынацыі, якая працягваецца ўжо трэці год, прыбылі спісы найбольш шанаваных на нашых землях абразоў Маці Божай.

Суботнім вечарам салігорскія вернікі разам са сваім пробашчам айцом Сабеславам Тамалам OFM урачыста прывіталі Багародзіцу ў Яе святых выявах. Увесну перэгрынацыя абразоў ужо адбывалася ў суседніх парафіях на Случчыне, а ў Салігорску распачалася перад успамінам святога Францішка, апекуна парафіі, стаўшы адмысловай духоўнай падрыхтоўкай да святкавання.

«Марыя ў сваіх іконах прыходзіць не толькі ў нашую парафію, але прыходзіць у нашае жыццё, каб перамяніць яго згодна з Божым Провідам, і каб мы яшчэ больш змаглі адчуць Яе нябесную апеку. Просім Бога праз Яе заступніцтва аб патрэбных ласках для нашай парафіяльнай супольнасці, сем’яў, горада і краіны», — сказаў салігорскі душпастыр, сустракаючы абразы ў парафіяльнай святыні.

Пэрэгрынацыя спісаў Марыйных абразоў у Салігорску працягнецца да 8 кастрычніка. У нядзелю а 11-й гадзіне перад імі адбудзецца адпустовае набажэнства, узяць удзел у якім айцец Сабеслаў Тамала запрашае ўсіх салігорскіх вернікаў.

 

Абноўлена 04.10.2023 10:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця