Пошук

01.07.2023 08:55   Фота: Мікола Новікаў / Catholic.by

За паўгадзіны да апоўначы 30 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася традыцыйная працэсія са свечкамі і копіяй цудадзейнага абраза, каранаванага 25 гадоў таму па распараджэнні святога Яна Паўла ІІ.

Пад бой курантаў на вежы будслаўскай святыні апоўначы на палявым алтары распачалася ўрачыстая цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Разам з ім Эўхарыстыю, на якой сабраліся тысячы вернікаў з розных мясцін Беларусі і з-за мяжы, а таксама духоўна далучыліся з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by, цэлебравалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Алег Буткевіч, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі, найстарэйшы каталіцкі іерарх у нашай краіне біскуп Казімір Велікаселец з Пінскай дыяцэзіі, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама больш за 80 святароў з усіх дыяцэзій Беларусі.

Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з начной Імшы ў Будславе Міколы Новікава.

 
Абноўлена 01.07.2023 17:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.