Пошук

29.03.2023 08:38   Паводле: Svjazep.org / Фота: Svjazep.org / Catholic.by

25 і 26 сакавіка ў грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку праводзіліся Дні ўдзячнасці за Божае слова.

Як паведамляецца на сайце грэка-катлаліцкай парафіі святога праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org, у суботу 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Боскую Літургію ў полацкім парафіяльным храме ўзначаліў протапрэзбітар Аляксандр Шаўцоў.

У прамоўленай гаміліі Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек звярнуў увагу прысутных вернікаў на асаблівы «духоўны феномен» горада Полацка, у якім Божае слова гучала ўжо ў тыя часы, калі Цэрквы Усходу і Захаду былі ў еднасці.

Архімандрыт Гаек заахвоціў вернікаў да падзякі Богу за подзвіг усіх перакладчыкаў і выдаўцоў розных канфесій, якія, пачынаючы з Францішка Скарыны, клапаціліся пра тое, каб на беларускіх землях Божае слова дайшло да шырокіх колаў людзей.

У нядзелю 26 сакавіка праграма малітвы падзякі працягвалася. Пасля Боскай Літургіі семінарыст Цігран Латышаў перадаў вернікам падарунак ад братоў пратэстантаў з Кобрына: ілюстраваную кнігу-комікс біблейскіх гісторый на расейскай мове «Добро и зло».

Кнігу атрымала таксама моладзь з рыма-каталіцкай парафіі святога Андрэя Баболі ў Полацку.

Арганізатары Дзён падзякі спадзяюцца, што яе змест дойдзе і да сэрцаў чытачоў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа