Пошук

17.03.2022 10:24   Паводле: Міхаіл Шульгоўскі / Waladarka.by
Фота: Waladarka.by

12 сакавіка ў Браславе завяршыўся дэканальны этап конкурсу на веданне Святога Пісання, які традыцыйна праводзіцца сярод дзяцей і падлеткаў у Віцебскай дыяцэзіі.

Як паведамляецца на старонцы браслаўскай парафіі Нараджэння Маці Божай Waladarka.by, з пачатку года дзеці і падлеткі гэтай супольнасці распачалі падрыхтоўку да дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання. Для паглыблення біблійных ведаў былі вызначаны Першая Кніга Самуэля са Старога Запавету, а з Новага — Пасланні апосталаў Пятра, Якуба і Юды.

З дзецьмі праводзіла падрыхтоўку сястра Ірына Папакуль, эўхарыстка якой дапамагаў Міхаіл Шульгоўскі. Кожную суботу сястра тлумачыла дзецям кнігі Святога Пісання.

Дзеці ўважліва слухалі сястру і былі вельмі зацікаўленыя гісторыямі, праз якія Бог размаўляў і працягвае размаўляць з чалавекам.

27 лютага ўдзельнікі паспяхова пераадолелі першы этап конкурсу, чым пацвердзілі свае добрыя веды, таму на наступны этап прайшлі ўсе дзевяць чалавек, якія бралі ў ім удзел.

12 сакавіка адбыўся другі этап конкурсу, у якім бралі ўдзел дзеці з Браслаўскага дэканату: з вёсак Далёкія і Плюсы, а таксама з Браслава. Членамі кокурснага журы былі сястра Лілія Дарожка, Анжаліка Пілат і Міхаіл Шугольўскі.

Усе дзеці паказалі добрыя веды, і пра падвядзенні вынікаў былі вызначаны пераможцы конкурсу. Ва ўзроставай групе да 11-і гадоў імі сталі Ангеліна Маслякова і Дар’я Якубовіч, якія падзялілі першае месца, а таксама Паліна Палякова і Кацярына Дарожка. Пераможцамі ва ўзроставай групе ад 12-і да 14-і гадоў сталі Міхаіл Жукаў, Віялета Корсак, а таксама тры асобы падзялілі трэцяе месца: Ганна Яблонская, Лізавета Цыўнэль і Андрэй Цясюль.

Дзеці з лепшымі вынікамі возьмуць удзел у трэцім этапе дыяцэзіяльнага конкурсу, які пройдзе ў Віцебску ў красавіку.

Пераможцаў і ўдзельнікаў павіншаваў браслаўскі пробашч ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS, узнагародзіўшы іх дыпломамі і сціплымі падарункамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця