Пошук

09.01.2024 08:36   Паводле: Waladarka.by / Фота: Waladarka.by / Catholic.by

У нядзелю 7 студзеня, калі ў Касцёле адзначалася свята Хросту Пана, у санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, адбылося благаслаўленне новаўсталяванай хрысцільні.

Хрысцільня — гэта вялікае аздобленае начынне, якое, паводле старадаўняй традыцыі заходняга Касцёла, усталёўваецца ў баптыстэрыі — месцы, дзе ўдзяляецца хрост, або ў іншым прыдатным месцы ў каталіцкай святыні. У верхняй частцы хрысцільні знаходзіцца чаша, у якой захоўваецца асвячоная падчас Пасхальнай вігіліі вада для хросту.

Хрысцільня з белага каменя з залачоным вечкам, якое вянчае крыж, усталявана ў правай наве браслаўскай святыні, пры алтары Укрыжавання.

Як паведамляецца на сайце санктуарыя Маці Божай Браслаўскай Waladarka.by, абрад благаслаўлення здзейсніў пробашч парафіі ў Браславе ксёндз Станіслаў Мжыглуд SDS.

Потым, на ўспамін хросту, адбылося акрапленне вернікаў асвячонай вадой.

 

Абноўлена 09.01.2024 08:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця