Пошук

02.01.2022 21:21   Catholic.by

За гадзіну да Новага, 2022 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай распачалася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік.

У Эўхарыстыі ўзялі ўдзел яшчэ два святары і некалькі дзясяткаў вернікаў — як мясцовых, так і пілігрымаў. У прамоўленай гаміліі ксёндз Дубовік прапанаваў прысутным падвесці духоўныя вынікі пражытага года, падзякаваць Богу за ўсё атрыманае ад Яго дабро і перапрасіць за грахі і занядбанні Яго ласкі. Напрыканцы Імшы святар коратка падсумаваў тое, чым на працягу мінулых дванаццаці месяцаў жыла будслаўская парафія.

Асаблівым чынам пробашч падзякаваў усім, хто духоўна, матэрыяльна і фізічна прычыніўся да аднаўлення святыні ў Будславе пасля пажару.

На заканчэнне апошняй у каляндарным годзе святой Імшы ў Нацыянальным санктуарыі, які Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі назваў «беларускім Бэтлеемам», адбылося адмысловае набажэнства падзякі і перапрашэння перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Яно завяршылася ўрачыстым Эўхарыстычным благаслаўленнем, якое ксёндз Дзмітрый Дубовік удзяліў ад трону Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

 

Абноўлена 02.01.2022 21:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця