Пошук

08.06.2020 12:57   Паводле: Svjazep.org

7 чэрвеня, у нядзелю Пяцідзясятніцы, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку пачалася эстафета малітвы за медыкаў.

Як паведаміў сайт грэка-каталіцкай парафіі святога праведнага Язэпа ў Мінску Svjazep.org, урачыстую Літургію ў свята Спаслання Святога Духа (паводле юліянскага календара) у парафіяльным храме святой Параскевы Полацкай адслужылі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і настаяцель парафіі айцец Аляксандр Шаўцоў.

«У свята Пяцідзясятніцы мы ўзгадваем дар моваў, які ад Духа Святога атрымалі Апосталы Хрыста, каб абвяшчаць народам слова Божае. Каб гэтае слова Жыцця данесці на роднай мове да нашых айцоў, больш за пяцьсот гадоў таму са слаўнага горада Полацка Госпад паклікаў Францыска Скарыну — доктара медыцыны і перакладчыка Бібліі.

Тут, у Полацку, ля вытокаў беларускага хрысціянства, мы хочам сёння маліцца за сённяшніх медыкаў і медработнікаў нашай Бацькаўшчыны, якія мужна і нястомна змагаюцца за здароўе і жыццё людзей у складаны перыяд эпідэміі каранавірусу», — падкрэсліў у прамоўленым казанні архімандрыт Сяргей.

Пасля Літургіі вернікі памаліліся за медыкаў каля крыжа на прыцаркоўным пляцы.

На працягу бліжэйшага тыдня эстафету малітвы за медыкаў прымуць іншыя грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі.

Абноўлена 08.06.2020 14:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа