Пошук

21.01.2020 15:46   Тэкст: Iрына Мялешка / Фота: Iрына Мялешка / Grodnensis.by

18 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча са слухачамі і выкладчыкамі Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, на пачатку сустрэчы пастыр Касцёла на Гродзеншчыне звярнуў увагу на тое, што слухачы курсаў маюць асаблівую магчымасць глыбей знаёміцца з каталіцкім вучэннем у сферы сям’і і сужэнства, а таксама актыўна ўдзельнічаць у высакароднай справе абароны жыцця.

Сустрэчу працягнула тэатральная сцэнка, якую прадставілі першакурснікі. Падчас выступу прагучалі вядомыя калядныя песні, якія праслаўляюць прыйсце ў свет Божага Сына.

Падчас сустрэчы былі ўручаны дыпломы выпускнікам, якія са свайго боку падзякавалі выкладчыкам і кіраўніцтву курсаў за веды, набытыя за гады навучання.

Пасля святочнай праграмы адбылося дзяленне аплаткай, калі ўсе мелі магчымасць выказаць адно аднаму віншаванні і святочныя пажаданні. Праходзіла сустрэча ў сапраўднай сямейнай атмасферы. Кожны прынёс з сабой штосьці смачнае, таму атрымалася накрыць шчодры салодкі стол. За агульным сталом з гарбатай і печывам было прыемна абмеркаваць вынікі мінулага года і падзяліцца вопытам.

Абноўлена 21.01.2020 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа