Пошук

22.09.2019 10:40   Тэкст: Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ / Фота: Ганна Абаева / Catholic.by

21 верасня ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбылася прэзентацыя «Новага Запавету для дзяцей і моладзі» па-беларуску — унікальнага выдання, падрыхтаванага Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

«Новы Запавет для дзяцей і моладзі» па-беларуску — гэта чарговая версія бестселера, які папулярна называецца «Біблія з папугаем», даступная ў свеце на многіх мовах.

Выданне падрыхтавана спецыяльна для юных чытачоў. Поўны пераклад Новага Запавету пададзены разам з каментарыямі, малюнкамі, тлумачэннямі, каляровымі картамі, дыдактычнымі заданнямі, цікавай інфармацыяй, якая знаёміць з тагачасным жыццём, звычаямі і людзьмі Бібліі. Усё гэта зроблена для таго, каб юны чытач свядома і з разуменнем мог плённа карыстацца Божым словам.

Гэта дасканалая прылада евангелізацыі і дыдактычны дапаможнік для святароў, катэхетаў, бацькоў і тых, хто хоча заахвоціць дзяцей і моладзь чэрпаць духоўную падтрымку і каштоўнасці са скарбніцы Хрыстовага вучэння.

«Новы Запавет для дзяцей і моладзі» (Мінск, 2019) падрыхтаваны стараннем Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і выдадзены дзякуючы выдавецтву «Pro Christo».

Адметнасцю кнігі з’яўляюцца:

  • Поўны тэкст Новага Запавету ў поўным афіцыйным рыма-каталіцкім перакладзе на беларускую мову (Мінск, 2017);
  • Уводзіны да кожнай кнігі і яе кароткі змест;
  • Слоўнік і каляровыя карты;
  • Каляровыя ўстаўкі з біблійнымі цікавосткамі і прыгодніцкімі ілюстрацыямі;
  • Тлумачэнне цяжкіх паняццяў і тэмаў;
  • Тэматычныя рамкі ў прывабнай форме;
  • Важныя вершы, якія варта запомніць;
  • Інфармацыі і малюнкі паказваюць, як выглядала жыццё ў старажытнасці.

Каардынатарам распаўсюджвання «Новага Запавету для дзяцей і моладзі» (Мінск, 2019) у дыяцэзіях Беларусі з’яўляецца Секцыя па перакладзе.

Замову на атрыманне кніг можна падаць на e-mail:

sekcyja@gmail.com

Набыць кнігу можна ў кнігарні «Духоўная кніга» (г. Мінск, вул. Багдановіча, 25).

Запрашаем у цікавую прыгоду — у вандроўку па старонках заўсёды жывой Кнігі, бо яе героямі можам быць таксама і мы! Застаецца толькі знайсці час і жаданне адправіцца ў гэтае падарожжа разам з яе натхнёнымі аўтарамі.

Абноўлена 22.09.2019 18:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця