Пошук

12.10.2026 12:20   Catholic.by

Грэка-каталіцкая Боская Літургія. Ілюстрацыйнае фота: infovaticana.com

17 кастрычніка 2026 года ў Мінску пройдуць Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі іераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага на гэтую пасаду 14 верасня 2026 года Папам Львом XIV.

Абрад уводзінаў здзейсніць Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.

Боскую Літургію ўзначаліць Апостальскі адміністратар іераманах Лявонцій.

Пачатак у 11:00.

Гэтая літургія будзе таксама нагодаю падзякаваць архімандрыту Сяргею Гаеку за яго шматгадовае служэнне ў Грэка-каталіцкай Царкве ў Беларусі.

Месца: капліца Рыма-каталіцкай парафіі святога Яна Хрысціцеля (салезіянаў).

Адрас: г. Мінск, вул. Пляханава, 28-1.

Абноўлена 12.10.2026 14:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа