Пошук

09.03.2026 21:24   Catholic.by

Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Фота: з архіва МВДС у Гродне.

З 10 па 12 красавіка пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) пройдзе евангелізацыйны курс «Новае жыццё».

Гэта курс для тых, хто хоча глыбей увайсці ў жыццё Хрыста і адкрыць сучасны вобраз свецкага католіка праз абвяшчэнне керыгмату, евангелізацыйны запал і сведчанне супольнасці.

Сустрэчы пройдуць па адрасе: вул. Курчатава, 41.

Час удзелу

  • 10 красавіка, пятніца — 20.00 - 22.00;
  • 11 красавіка, субота — 09.30 - 18.30;
  • 12 красавіка, нядзеля — 09.30 - 15.00.

Пажаданая ахвяра за ўдзел — 50 руб. 

Для ўдзельнікаў ёсць магчымасць начлегу.

Падрабязнасці і папярэдні запіс 

+375 (29) 288-70-44 Наталля
+375 (33) 620-84-39 Сняжана.

Абноўлена 09.03.2026 23:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.