Пошук

18.02.2026 18:37   Тэкст: кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News By

Фота: Vaticannews.va

Напярэдадні Дня святога Валянціна прэзентавалі мабільны дадатак, які змяшчае сабраныя святым Карла Акуцісам звесткі пра Эўхарыстычныя цуды і прапануе магчымасць анлайн-адарацыі.

Гэтая лічбавая платформа была створана санктуарыем святога Карла Акуціса ў Малверне (ЗША) пры актыўным удзеле маці святога, Антоніі Акуціс.

Дадатак змяшчае не толькі апісанні больш чым 130 Эўхарыстычных цудаў, якія юнак паспеў задакументаваць пры жыцці, але і інтэрактыўную праграму «Жыві як Карла». Яна заклікана натхніць карыстальнікаў, асабліва моладзь, ісці шляхам святасці ў штодзённым жыцці.

Новы лічбавы інструмент дазваляе наведаць капліцы ў розных кутках свету

Адной з ключавых функцый праграмы з’яўляецца раздзел для малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам у рэжыме рэальнага часу. Арцыбіскуп Філадэльфіі Нэльсан Перэс адзначыў, што такі рэсурс стане выдатным дапаможнікам для бацькоў і настаўнікаў у размовах з дзецьмі пра каталіцкую веру. Дадатак дапамагае ўбачыць у Эўхарыстыі не проста абрад, а «найвялікшую гісторыю любові» паміж Богам і чалавекам.

Праект стаў сучасным працягам місіі «кібер-апостала» Эўхарыстыі

Выканаўчы дырэктар санктуарыя Мэры Бі Даміка падкрэсліла, што выкарыстанне тэхналогій для праслаўлення Бога было сутнасцю жыцця Карла Акуціса.

Сімвалічна, што запуск адбыўся ў Дзень святога Валянціна, які быў біскупам у рэгіёне Умбрыя, непадалёк ад Асізі, дзе цяпер спачывае святы Карла.

Мабільны дадатак даступны для карыстальнікаў iOS і Android і з’яўляецца бясплатным.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця