Пошук

15.09.2023 08:38   Catholic.by
Фота Уладзіслава Зарэцкага ASC

У мінулым годзе стартавала двухгадовая адукацыйная праграма «Узмацненне кампетэнцый кансэкраваных асоб у Беларусі». У гэтым праекце прынялі ўдзел больш за 40 прадстаўнікоў розных манаскіх супольнасцяў.

Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне кампетэнцый, узроўня ведаў і навыкаў кансэкраваных асоб у розных галінах, якія маюць вялікае значэнне для якаснага і эфектыўнага пастырскага служэння.

Вынікі, якія былі прадстаўлены на сустрэчы ў маі бягучага года, паказалі, наколькі каштоўнай з’яўляецца гэтая ініцыятыва. Яна дае магчымасць не толькі кансэкраваным асобам, але і дыяцэзіяльнаму духавенству развівацца і эфектыўна рэагаваць на сучасныя выклікі і праблемы, з якімі сутыкаецца пастырскае служэнне ў сучасным свеце.

Адукацыйная праграма ахоплівае шырокі спектр тэм: ад стратэгічнага менеджменту і кіравання праектамі да лідарства і камандаўтварэння, юрыдычных і фінансавых аспектаў, пытанняў асабістай ідэнтычнасці і кіберпсіхалогіі, а таксама спецыфікі асноўных сектараў душпастырства.

Праграма пашыраецца, таму цяпер да ўдзелу ў ёй запрашаюцца не толькі прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў, але і зацікаўленныя прадстаўнікі дыяцэзіяльянага духавенства.

Тэмы, якія разглядаюцца ў праграме, важныя і актуальныя, што дазваляе ўдзельнікам больш глыбока пазнаёміцца з тымі галінамі, якія могуць паўплываць на іх працу і служэнне.

Удзел у праграме дае магчымасць не толькі пашырыць веды і навыкі, але і папрацаваць з вопытнымі спікерамі, знайсці падтрымку ў новых і нестандартных сітуацыях, вырашыць актуальныя праблемы пастырскага служэння.

Мэта прагамы выразна зразумелая: стварыць супольнасць добра падрыхтаваных, кампетэнтных і адданых сваёй справе кансэкраваных асоб і прадстаўнікоў душпастырскага духавенства, якія гатовыя весці і падтрымліваць свае супольнасці і парафіі ў свеце, які пастаянна змяняецца.

Мы запрашаем вас прыняць удзел у гэтай натхняльнай і ўзбагачаючай праграме. Гэта не толькі інвестыцыя ў вашае асабістае і прафесійнае развіццё, але і ўнёсак ва ўзмацненне нашай супольнасці і падтрымка тых, хто знаходзіцца пад нашай душпастырскай апекай.

Запрашаем скарыстацца гэтай магчымасцю і зарэгістравацца сёння, каб прайсці разам з намі шляхам навучання, роста і развіцця.

Дадатковая інфармацыя:

  • фармат навучання: вочны + самастойная праца ў камандах;
  • працягласць праграмы: два гады;
  • перыядычнасць навучання: раз на месяц, кожны трэці панядзелак месяца;
  • месца правядзення: Мінск (больш дакладная інфармацыя будзе своечасова пададзена)
  • пачатак заняткаў: 18 верасня 2023 года;
  • час правядзення заняткаў: з 9.00 да 17.00;
  • выніковая канферэнцыя: 15–16 верасня 2025 года.
  • для тых, хто будзе ехаць здалёк, існуе магчымасць начлегу перад правядзеннем сустрэчы ў цэнтры Caritas, якi знаходзiца па адрасе: 220058, Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1

Ахвотным прыняць удзел у адукацыйнай праграме неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю па спасылцы  ТУТ>>>

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

Абноўлена 15.09.2023 09:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця