Пошук

11.07.2023 08:34   Catholic.by

28 і 29 ліпеня арганізуецца аўтобусная пілігрымка ў Росіцу (Віцебская дыяцэзія) на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё 80 гадоў таму, падчас Другой сусветнай вайны.

Арганізатар пілігрымкі — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (мікрараён Сухарава), душпастырскае служэнне ў якой нясуць ксяндзы марыяне.

  • Ад’езд з Мінска 28 ліпеня ў 17.10 ад станцыі метро «Каменная Горка».
  • Вяртанне ў Мінск 29 ліпеня каля 17-й гадзіны.
  • Кошт 45–50 рублёў (дзеці бясплатна, студэнтам зніжкі).
  • Тэлефон для запісу:
  • Пробашч парафіі:

Росіца — вёска ў Верхнедзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў 1943 годзе разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра. На ўспамін гэтай падзеі штогод у Росіцкім санктуарыі адбываюцца ўрачыстасці. Малітоўная сустрэча распачнецца вечарам у пятніцу, будзе працягвацца ўсю ноч і завершыцца ў суботу святой Імшой.

Ксяндзы марыяне і вернікі парафіі ў Сухараве запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да пілігрымкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа