Пошук

05.05.2023 11:02   Catholic.by

З 26 па 28 мая ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудзецца практычна-адукацыйны семінар, які мае на мэце дапамагчы ладзіць евангелізацыйны Альфа-курс пры парафіях.

Узяць удзел у семінары арганізатары запрашаюць святароў, манаскіх асоб, катэхетаў і аніматараў пры парафіях, якія жадаюць весці Альфа-курс у сваіх супольнасцях.

Заняткі семінару будуць праводзіць святары, катэхеты і аніматары, якія займаюцца правядзеннем Альфа-курсу ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу многіх гадоў і маюць адпаведны досвед.

Семінар праводзіцца таксама для тых, хто ужо пачаў праводзіць Альфа-курс, для таго, каб дзяліцца і абменьвацца досведам.

Праграма семінара

  • 26 мая, пятніца
    • 17.00 – рэгістрацыя
    • 18.00 – св. Імша на пачатак семінара
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – знаёмства
    • 21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 27 мая, субота
    • 8.00 – сумесная ранішняя малітва
    • 8.15 – сняданак
    • 9.15 – Даклад 1. Атмасфера сустрэчы. Сумесная гарбата: як і чаму. Размовы, забароненыя тэмы. Атмасфера супакою, прыняцця і рэлаксу (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
    • 10.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
    • 10.30 – кава-пауза
    • 11.00 – Даклад 2. Досвед малых груп, як дзяліць групы, склад служачых, малітва і пост за ўдзельнікаў (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны).
    • 11.45 – магчымасць абмеркавання і пытанні
    • 13.00 – абед
    • 14.00 – Даклад 3. Лекцыі: як выбіраем, як пішам, як праводзім, малітва за лектара, прынцып змяняльнасці лектараў (3 дакладчыі па 15 хвілін кожны).
    • 14.45 – магчымасць абмеркавання і пытанні
    • 15.15 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 15.45 – Даклад 4. Духоўная апека Альфа-курсу: кс. Антоні Грэмза і кс. Юрый Жэгарын
    • 16.15 – Даклад 5. Пост і малітва: штодзённая адзін за аднаго, за ўдзельнікаў, перад пачаткам сустрэчы. Заступніцкая малітва (3 дакладчыкі па 15 хвілін кожны).
    • 17.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
    • 18.00 – супольная Эўхарыстыя
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – вечар Божай хвалы з заступніцкай малітвай
  • 28 мая, нядзеля
    • 7.45 – сумесная ранішняя малітва
    • 8.00 – сняданак
    • 8.30 – Даклад 5. Як служыць дарамі (2 дакладчыкі па 15 хвілін кожны)
    • 9.00 – магчымасць абмеркавання і пытанні
    • 10.00 – супольная Эўхарыстыя і завяршэнне семінара
Абноўлена 05.05.2023 11:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця