Пошук

18.04.2023 10:52   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: karmel.dk

Айцы кармэліты босыя запрашаюць на рэкалекцыі ўсіх, хто жадае паглыбляць свае адносіны з Богам і перажыць сапраўдную сустрэчу з Уваскрослым Езусам праз малітву і духоўнае суправаджэнне айцоў кармэлітаў.

Рэкалекцыі, прысвечаныя асаблівасці кармэліцкай малітвы, пройдуць з 29 красавіка па 1 мая ў рэкалекцыйным доме пры кляштары айцоў кармэлітаў босых у Мядзелі.

Правядзе духоўныя практыкаванні айцец Андрэй Авен OCD.

  • Распарадак рэкалекцый у 2023 годзе і прыблізная праграма ТУТ>>>

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375 (44) 589 68 98 (+viber) — айцец Аляксандр Стока OCD, адказны за рэкалекцыйны дом у Мядзелі

 

Абноўлена 18.04.2023 13:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.