Пошук

16.08.2021 15:39   Catholic.by

Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця запрашае маладых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцяў Беларусі на дзень духоўнага засяроджання, які адбудзецца 25 жніўня пры кляштары францішканаў у Івянцы.

Сёлетняя сустрэча манаскай моладзі пройдзе пад дэвізам «Вы — соль зямлі (Мц 5, 13)» і будзе прысвечаная каштоўнасці і ролі манаскага жыцця.

Праграма

  • 8.00 – снеданне
  • 9.30 – распачацце і прывітанне ўдзельнікаў
  • 10.00 – супольная Ютрань і Гадзіна чытанняў
  • 10.30 – канферэнцыя / праца ў групах
  • 13.00 – абед
  • 14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва на працягу дня
  • 15.00 – святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказнага за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі)
  • 16.00 – майстар-класы па тэмах:
    • «Мастацтва ў парафіяльным служэнні» (Надзя Бука)
    • «Фотаздымак» (Віктар Малышчыц)
  • 18.00 – супольныя Нешпары і развітанне
  • 19.00 – вячэра
  • Сустрэча будзе праведзена з захаваннем усіх нормаў бяспекі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
  • Кошт удзелу – 25 руб.
  • Інфармацыю пра колькасць удзельнікаў арганізатары просяць падаць да 20 жніўня на электронны адрас:
    bratjaugen@gmail.com
    або па тэлефоне:
    +375 (29) 556 77 98 – айцец Яўген
Абноўлена 26.08.2021 12:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа