Пошук

07.08.2020 10:59   Catholic.by
Фота: radiomaria.by

21–22 жніўня ў мястэчку Лагішын на Піншчыне адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.

Праграма ўрачыстасцяў

21 жніўня, пятніца

  • 19.00 — святая Імша ў вігілію ўрачыстасці;

22 жніўня, субота

  • 7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 8.00 — святая Імша (на польскай мове);
  • 10.00 — святая Імша з удзелам хору Spe Salvi (Пінск);
  • 12.00 — канцэрт хрысціянскай музыкі з удзелам моладзевага гурта «Ты і я» з парафіі св. Бэнэдыкта з Пінска (на пляцоўцы каля касцёла).

Арганізатары просяць усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, не забываць аб неабходнасці захавання санітарных нормаў і выкарыстання масак.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 44 772 93 48 — кс. Тадэвуш Шэшка, кусташ санктуарыя ў Лагішыне;

+375 165 683 157 — Курыя Пінскай дыяцэзіі.

Абноўлена 07.08.2020 14:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа