Пошук

10.01.2020 11:09   Catholic.by
Караблекрушэнне святога Паўла на Мальце. Мазаіка паводле твора Нікало Чырчыньяні, падараваная Папам Бэнэдыктам XVI прэзідэнту Мальты.

25 студзеня, у свята Навяртання святога апостала Паўла, у Мінску і Бабруйску з удзелам каталіцкіх іерархаў і прадстаўнікоў розных хрысціянскіх супольнасцяў пройдуць набажэнствы за адзінства хрысціянаў.

Такія набажэнствы традыцыйна адбываюцца штогод у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня.

  • У мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пасля святой Імшы ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў, якая распачнецца ў 18.30, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.
  • У бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі набажэнства за адзінства хрысціянаў правядзе Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Пачатак набажэнства ў 18.45. Яму будзе папярэднічаць святая Імша, цэлебрацыю якой а 18-й гадзіне ўзначаліць іерарх.

Тэма сёлетняга Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў — «Будзьма ласкавыя» (пар. Дз 28, 2). Адпаведныя матэрыялы на Тыдзень малітваў былі падрыхтаваныя хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце і Гоцо.

10 лютага хрысціяне на Мальце адзначаюць свята на ўспамін караблекрушэння, у якое патрапіў святы Павел. Яны ўспамінаюць абставіны, пры якіх апостал Павел апынуўся на востраве: буру, караблекрушэнне і цуд са змяёй (гл. Дз 27, 9 – 28, 6), i дзякуюць за тое, што хрысціянская вера прыйшла на Мальту.

Разважанні, размеркаваныя на восем дзён, і набажэнствы засяроджваюцца на тэкстах з Дзеяў Апосталаў.

Матэрыялы на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў ТУТ>>>

Абноўлена 10.01.2020 11:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа