Пошук

02.10.2023 12:49   Віктар Маліноўскі / Catholic.by

З 22 па 29 верасня ў бабруйскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбывалася перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала.

За тыдзень перэгрынацыі вернікі з Бабруйска, Глуска, Клічава скіравалі мноства малітоўных просьбаў да Арханёла Міхала, святога Апекуна Касцёла на Беларусі.

Сярод малітваў вернікаў асаблівае месца займала просьба аб канчатковым вяртанні бабруйскай святыні парафіі і аб наданні ёй першапачатковага выгляду каталіцкага касцёла са стромкай гатычнай вежай, на месцы якой усё яшчэ знаходзіцца недарэчны пяціпавярховік мінулай савецкай эпохі.

Перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала ў Бабруйску завяршылася 29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў кусташ фігуры ксёндз канонік Ігар Лашук

 

Абноўлена 02.10.2023 13:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.