Пошук

30.08.2019 10:15   Catholic.by

8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, адбудзецца аднадзённая пілігрымка «Новае жыццё: Бярозаўка – Будслаў».

Кожнае любячае дзіця памятае пра дзень нараджэння сваёй матулі, стараецца запланаваць свой час так, каб быць побач, рыхтуе падарункі і цёплыя словы. 8 верасня — дзень нараджэння нашай нябеснай Матулі. Далучыўшыся да пілігрымкі «Новае жыццё: Бярозаўка – Будслаў», можна парадаваць Маці Божую, падараваўшы Ёй свой час, шлях, сваё сэрца.

Пілігрымка распачнецца святой Імшой а 9-й гадзіне ў касцёле Маці Божай Вастрабрамскай у в. Бярозаўка Докшыцкага дэканату Віцебскай дыяцэзіі.

Запісацца і задаць арганізацыйныя пытанні можна па тэлефоне:

+375 29 714 85 30 а. Тадэвуш Кавальскі OFM Cap

Абноўлена 07.09.2019 20:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа