Пошук

09.10.2026 18:24   Фота: Станіслаў Зданцэвіч / Catholic.by

3 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца сустрэча міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

Дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў запрашае прадстаўнікоў літургічнай службы алтара прыняць ўдзел у фармацыйнай сустрэчы, «каб праслаўляць Пана Бога як адзіная хрысціянская сям’я».

Праграма сустрэчы:

  • 10.30–11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 11.00–11.45 — катэхэза для ўдзельнікаў сустрэчы;
  • 11.45–12.00 — падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 12.00–12.45 — святая Імша;
  • 13.00–14.30 — пачастунак.

Арганізатары просяць загадзя паведаміць адказных за душпастырства міністрантаў у парафіях аб колькасці ўдзельнікаў.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да адказнага за дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў ксяндза Аляксандра Шыманскага па тэл. +375 (29) 347 17 80

Абноўлена 09.10.2026 18:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа