Пошук

12.03.2026 19:56   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY

Наступная Міжнародная пілігрымка міністрантаў у Рым пройдзе з 31 ліпеня па 4 жніўня 2028 года і збярэ дзясяткі тысяч юных вернікаў з Еўропы і ўсяго свету.

Афіцыйная дата гэтага маштабнага форуму была абвешчаная прадстаўнікамі Міжнароднага саюза міністрантаў (CIM) пасля аўдыенцыі ў Папы Льва XIV.

Гэтая сустрэча, якая праходзіць кожныя чатыры-пяць гадоў, з’яўляецца адной з самых яркіх падзей у жыцці Касцёла, асабліва для дзяцей і моладзі, якія прыслугоўваюць каля алтара. Чакаецца, што праз два гады ў Вечны горад з’едуцца шматлікія групы з розных краін, у першую чаргу еўрапейскіх.

Для юных вернікаў гэта не проста падарожжа, а магчымасць адчуць сябе часткай сусветнай супольнасці.

Удзел у жыцці сваіх парафій праз міністранцкае служэнне робіць іх актыўнымі творцамі касцёльнага жыцця, а сумесная малітва ў Рыме ўмацоўвае веру і спрыяе міжнароднаму знаёмству.

Апошні раз такая пілігрымка адбылася ў 2024 годзе. Тады ў ёй прынялі ўдзел каля 50 тысяч маладых людзей з 20 краін. Кульмінацыяй той сустрэчы стала вечаровае малітоўнае чуванне з Папам Францішкам на Плошчы Святога Пятра, якое пакінула глыбокі след у сэрцах удзельнікаў.

Старшыня Саюза міністрантаў (CIM), нямецкі біскуп Клаўс Крэмер, апісаў сустрэчу з Папам Львом XIV як «кранальны момант». Паводле яго слоў, Святы Айцец з вялікай увагай паставіўся да пытанняў душпастырства моладзі, падкрэсліўшы важную ролю міністрантаў у сучасным Касцёле.

«Мы адчулі, што маладыя людзі займаюць асаблівае месца ў сэрцы Папы»,

— адзначыў біскуп Крэмер.

Гэтая сустрэча надала новы імпульс міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне душпастырства міністрантаў, пацвердзіўшы, што служэнне каля алтара застаецца жывым і дынамічным шляхам веры для будучых пакаленняў.

Абноўлена 12.03.2026 20:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.