Пошук

 
26.04.2017 14:16
Стаць аўтарам Catholic.by можа кожны. Для пачатку вызначыцеся з тэмай, на якую вы хацелі б напісаць. Кожны матэрыял павінен абапірацца на нейкую інфармацыйную нагоду. Крытэрый адбора навіны: касцёльная значнасць (важная для ўсяго Касцёла ў Беларусі) унікальнасць навіны (асаблівасць падзеі) аператыўнасць На што звярнуць увагу: навіна павінна раскрываць пытанні Што? Дзе? Калі? указанне імя і прозвішча аўтара — абавязковае кантактны тэлефон (для ўдакладнення інфармацыі пры неабходнасці) анонсы ў выглядзе выявы плаката НЕ прымаюцца Патрабаванні да фотаздымкаў: фармат файлаў — толькі JPG памер фота — не менш за 1200 пікс па большым баку, памер файла — не больш за 5 Мб колькасць фотаздымкаў — не больш за 50 шт указанне імя і прозвішча фатографа — абавязковае фотаздымкі рэзкія, выразныя пажадана, каб на фота не прапісвалася дата здымак пры архівацыі фотаздымкаў тэкст дасылайце асобна ад архіва дасылаючы здымкі праз google-дыск ці воблака, альбо архівіруйце іх у адзін файл (*zip), альбо дасылайце спасылку на папку з усімі здымкамі, а НЕ спіс спасылак на кожны асобны здымак дасылаючы фота ў некалькіх лістах, пазначце ў першым, колькі іх будзе (напр.: 1 ліст з 5; у наступным — 2 ліст з 5 і г.д.) Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне матэрыялаў. Звязацца з намі можна праз email: info@catholic.by Увага! Рэдакцыя не займаецца пошукам метрычных кніг у касцёлах і не дае даведак па гэтых пытаннях.