18 мая, падчас урачыстай цэлебрацыі ў гонар святога Андрэя Баболі, галоўнага Апекуна Пінскай дыяцэзіі, у санктуарыі святога мучаніка ў Іванаве (Янаве Палескім), Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, ад імя епіскапату скіраваў віншаванні дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу з 40-годдзем святарства і 25-гадовым юбілеем біскупскага служэння.