Пошук

05.10.2019 09:45   Catholic.by

30 верасня 1897 года ў французскім мястэчку Лізьё ў закрытым кляштары Босых Кармелітак адышла ў вечнасць маладая законніца Тэрэза ад Дзіцятка Езуса і Святога Аблічча.

Ператварыўшы ўсё сваё кароткае, але яскравае жыццё ў полымя любові ў сэрцы Касцёла, яна стала адной з найбольш шанаваных святых XX стагоддзя. Нікуды не выходзячы з кляўзуры свайго кляштара, яна ахоплівала малітваю місіянераў ва ўсім свеце, таму сёння лічыцца  заступніца каталіцкіх місій. У 1997 годзе падчас сусветных дзён моладзі ў Парыжы Папа Ян Павел II абвясціў святую Тэрэзу з Лізьё доктарам Касцёла. 

Пра яе жыцці мы можам даведацца з аўтабіяграфіі «Гісторыя адной душы».

У дакументальным фільме «Сакрэт Тэрэзы» яе светлая постаць прадстаўлена ў апавяданнях людзей, якія знайшлі праз заступніцтва святой з Лізьё свой шлях, сваё пакліканне і ўмацавалі веру ў Хрыста, якому Тэрэза прысвяціла сябе цалкам. Фільм, зняты кампаніяй Palio News srl, перакладзены на рускую мову і агучаны студыяй «Кана».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця