Пошук

01.02.2024 09:38   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

3 лютага, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Сустрэча, за арганізацыю якой адказваюць духавенства і вернікі Мядзельскага дэканату Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі, будзе прысвечана сёмай Божай запаведзі — «Не крадзі».

Адказныя шчыра запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.

Праграма

  • да 11.00 – прыезд у Нацыянальны санктуарый, прывітанне пілігрымаў.
  • 11.00–11.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі; Фацімскі Ружанец, споведзь.
  • 12.00 – канцэлебраваная святая Імша; благаслаўленне ад хвароба горла, а таксама ад усялякага зла ва ўспамін святога Блажэя, біскупа і мучаніка.
  • 13.15 – супольная гарбата.
  • 14.00 – канферэнцыя на тэму сёмай Божай запаведзі «He крадзі», перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса за грахі парушэння гэтай Божай запаведзі.
  • 14.40 – благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў, благаслаўленне на вяртанне.

На YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе вядзецца прамая трансляцыя набажэнстваў з будслаўскай базылікі.

З яе дапамогай можна духоўна далучыцца да ўдзелу ў малітоўнай сустрэчы.

Абноўлена 03.02.2024 17:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця