Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
Пошук
Пошук
Беларуская
Русский
•
Галоўная
Навіны
Анонсы
divider
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
divider2
Дашлі навіну
Публіцыстыка
Інтэрв'ю
Аўтарскія матэрыялы
Пераклады
Касцёл у Беларусі
Адрасы касцёлаў
Дыяцэзіі
Біскупы
Канферэнцыя Біскупаў у Беларусі
Апостальская Нунцыятура ў РБ
divider3
Навучальныя ўстановы
Касцёльны суд
Манаскія супольнасці
Рухі і супольнасці
Дабрачынныя арганізацыі
divider4
Гісторыя Касцёла ў Беларусі
Санктуарыі
divider5
СМІ і выдавецтвы
Прэс-сакратар
Літургія
Урачыстасці і святы
Літургічны каляндар
Лекцыянарый
Літургія гадзінаў
Матэрыялы для літургіі
Агульныя ўводзіны да літургічных кніг
Святыя
Бібліятэка
Святое Пісанне
Афіцыйныя дакументы
Гаміліі іерархаў
Малітоўнік
Матэрыялы для катэхетаў
Святарам
Слоўнік
Відэа
Пра нас
Рэдакцыя
Кантакты
divider6
Умовы выкарыстання матэрыялаў
дашлі навіну
ахвяраваць
Галоўная
Цэтлікі
Святыя і благаслаўлёныя
Пятніца, 6 лютага 2009
Марцін Турскі
06.02.2009 13:26
Нарадзіўся паміж 316 і 317 гг. у Паноніі (сучасн. Венгрыя) у паганскай сям’і. Яго бацька, рымскі вайсковы трыбун, неўзабаве быў пераведзены ў Італію, дзе прайшло дзяцінства Марціна. Там ён пазнаёміўся з хрысціянствам і жадаў прыняць хрост, але па волі бацькі ва ўзросце пятнаццаці гадоў быў вымушаны стаць вайскоўцам. Праз нейкі час ён разам з войскам апынуўся ў Галіі (сучасн. Францыя). Аднойчы каля гарадской брамы Ам’ена Марцін убачыў жабрака, цела якога было толькі ледзь прыкрытае лахманамі, нягледзячы на холад. Малады вайсковец выцягнуў меч і, разрэзаўшы ім свой плашч, палову аддаў таму жабраку. Уначы Марцін убачыў Хрыста, захінутага ў палову яго плашча. Уражаны гэтым бачаннем, ён пакінуў вайсковую службу і прысвяціў сябе служэнню Хрысту.
Леў Вялікі
06.02.2009 13:08
Святы Леў Вялікі паходзіў з Тасканы (Італія), але дата яго нараджэння дакладна невядома. Ён быў архідыяканам Папы Цэлестына І, а 29 верасня 440 г. сам быў абраны наступнікам святога Пятра. Як кіраўнік Касцёла ён быў непахісным абаронцам праўдзівай веры ад шматлікіх ерасяў, распаўсюджаных у тыя часы, а таксама адстойваў вучэнне пра Боскую і чалавечую натуры, з’яднаныя ў асобе Езуса Хрыста, палемізуючы ў гэтым пытанні з хрысціянскім Усходам. На славутым Халцэдонскім Саборы 451 г. Папу Льва падтрымалі ўсе прадстаўнікі Касцёла. Праз год пасля Сабору Леў Вялікі абараніў Рым ад нападу гунаў, выехаўшы насустрач іх правадыру Атылу.
Сільвэстр І
06.02.2009 13:04
Рымлянін Сільвэстр, які ў 284 г. прыняў святарскае пасвячэнне, быў выбраны Папам 31 студзеня 314 г. Яго пантыфікат прыпаў на час панавання цэзара Канстанціна, які ў 313 г. Міланскім эдыктам даў хрысціянам роўныя правы з прадстаўнікамі іншых рэлігій. Калі верыць паданню, Сільвэстр ачысціў Канстанціна ад праказы, навярнуў яго і ахрысціў. Удзячны імператар падараваў за гэта Папу Рым, Італію і нават увесь Захад: т. зв. «дар Канстанціна». Папа Сільвэстр засяродзіў сваю ўвагу на барацьбе з распаўсюджанымі ў той час ерасямі, галоўнай з якіх было арыянства, і на Нікейскім Саборы ў 325 г. дактрына Арыя адносна Святой Тройцы была канчаткова адкінута Касцёлам. Сільвэстр памёр 31 снежня 335 г. У св. Сільвэстра просяць благаслаўлення на шчаслівы новы год. Ён таксама лічыцца апекуном добрага жніва і хатняй жывёлы.
Томас Бэкет
06.02.2009 13:01
Нарадзіўся ў Лондане ў 1118 г., атрымаў цудоўную адукацыю. Кароль Англіі Генрых ІІ, які лічыў Томаса сваім сябрам, прызначыў яго лордам-канцлерам і асабістым дарадчыкам. Аднак, стаўшы арцыбіскупам Кэнтэрберыйскім, Томас Бэкет пачаў весці вельмі аскетычнае жыццё і цалкам прысвяціў сябе біскупскаму служэнню. Адстойваючы незалежнасць Касцёла ад свецкіх уладаў, ён увайшоў у канфлікт з Генрыхам ІІ і 29 снежня 1170 г. быў забіты людзьмі караля каля алтара катэдры ў Кэнтэрберы.
Чацвер, 5 лютага 2009
Мікалай
05.02.2009 12:20
Нарадзіўся ў ІІІ ст. у г. Патары ў Лікійскай вобласці (Малая Азія) і быў выхаваны братам маці, біскупам Міры (сучасн. Дэмрэ, Турцыя). Пасля смерці дзядзькі Мікалая выбіраюць на яго месца. Падчас пераследу хрысціянаў пры цэзары Максіміну Дазе біскуп Міры мужна пераносіць страшныя катаванні і са слядамі ранаў на целе бярэ ўдзел у Нікейскім Саборы 325 г., падчас якога разам са св. Папам Сільвестрам рашуча выступае супраць ерэтычных поглядаў Арыя.
Ян Дамаскін
05.02.2009 12:05
Нарадзіўся каля 650 г. у Дамаску (Сірыя) у хрысціянскай сям’і. На пачатку быў вядомым прыдворным паэтам, але з-за пераследу хрысціянаў разам з сям’ёю пакінуў радзіму. Па абвінавачанні ў дзяржаўнай здра- дзе каліф загадаў адсячы Яну руку, але праз заступніцтва Маці Божай адсечаная рука ізноў зраслася. Пасля гэтага цуду Ян вырашыў стаць манахам і разам з братам пасяліўся ў кляштары непадалёк ад Ерузалема. Аддаліўшыся ад свету, Ян становіцца святаром і вядзе вострую палеміку з іканаборцамі, а таксама стварае выдатныя тэалагічныя і літаратурныя творы, піша вершы і духоўную музыку.
Аўторак, 3 лютага 2009
Сем Заснавальнікаў закона Слугаў Найсвяцейшай Панны Марыі (сэрвітаў)
03.02.2009 18:24
У 1233 г. сем маладых жыхароў Фларэнцыі (Італія), якія паходзілі з найбольш шляхетных сем’яў горада, разам вырашылі прысвяціць сябе аскетычнаму жыццю. Імі кіравала жаданне прынесці здавальненне Панне Марыі, якая двойчы аб’яўлялася ля падножжа Монтэ Вэкіо ў Фларэнцыі, аплакваючы ахвяры крывавай барацьбы паміж двума варожымі палітычнымі лагерамі ў тагачаснай Італіі — гібелінамі і гвельфамі. Непадалёк ад месца аб’яўлення Маці Божай мужчыны заклалі келлі ў скальных пячорах, дзе трывалі ў малітве, устрыманні і ўчынках міласэрнасці. Яны назвалі сябе слугамі Марыі, або сэрвітамі, прынялі манаскі статут святога Аўгустына і пачалі насіць манаскае адзенне, пашытае на ўласны узор.
Жазэфіна Бакіта
03.02.2009 18:21
Нарадзілася каля 1870 г. у Судане (Афрыка). Жазэфіна была рабыняю і з дзяцінства павінна была цяжка працаваць, пакутуючы цялесна і духоўна.
Павел Мікі і паплечнікі
03.02.2009 17:55
Павел нарадзіўся ў 1562 г. у Японіі ў сям’і вайсковага капітана. У езуіцкім калегіуме атрымаў хрысціянскае выхаванне, а ў васемнаццацігадовым узросце сам уступіў у ордэн езуітаў. Неўзабаве ён стаў адным з найбольш вядомых прапаведнікаў у Японіі, дзе напрыканцы XVI ст. жыло каля 700 тысяч вызнаўцаў Хрыста. Аднак у 1590-я гады адносіны да хрысціянаў у грамадстве рэзка пагоршыліся і пачаўся іх суровы пераслед.
Анзгар (Аскар)
03.02.2009 17:48
Нарадзіўся каля 801 г. у Францыі. Уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і прысвяціў сябе адданай місіянерскай дзейнасці. У 826 г. быў накіраваны абвяшчаць Божае слова ў Швецыі і Даніі і паспяхова евангелізаваў гэтыя краіны, дзе яшчэ не ведалі Хрыста. Праз нейкі час ён стаў біскупам з кафедрай у Гамбургу, да якой быў далучаны таксама і Брэмен.
Себасцьян
03.02.2009 16:51
Паводле падання, паходзіў з Медыялану (Мілан, Італія) і быў афіцэрам імператарскай гвардыі. Калі цэзар Дыяклетыян, які жорстка пераследваў хрысціянаў, даведаўся пра тое, што адзін з яго лепшых воінаў верыць у Хрыста, то загадаў яго забіць. Себасцьяна прывязалі да дрэва і стралялі ў яго з лука да таго часу, пакуль усё цела не было скрозь здзіраўлена. Мяркуючы, што ён памёр, жаўнеры пайшлі, але хрысціянская ўдава Ірэна з Рыму ўзяла ледзь жывога Себасцьяна да сябе і вылечыла. Ачуняўшы, святы накіраваўся да Дыяклетыяна і проста ў твар абвінаваціў цэзара ў пераследзе нявінных людзей — вызнаўцаў Хрыста.
Фабіян
03.02.2009 16:46
Абраны на пасад святога Пятра 10 студзеня 236 г., стаў дваццатым Папам у гісторыі Касцёла. Фабіяну ўдалося ўмацаваць рымскі Касцёл і забяспечыць яму кароткі перадых ад пераследу. Каб лепш арганізаваць вернікаў, колькасць якіх станавілася ўсё большай, ён падзяліў Рым на сем дыяканіяў.
Гілярый
03.02.2009 14:41
Гілярый нарадзіўся каля 315 г. у Пуацье (Францыя) у сям’і патрыцыяў-паганаў. Вывучаў філасофію і рыторыку. Маючы каля 30 гадоў ахрысціўся і прысвяціў сваё жыццё служэнню Касцёлу. У 350 г. быў выбраны біскупам Пуацье, магчыма, першым у гісторыі. Змагаючыся з арыянствам, сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі і, фальшыва абвінавачаны нядобразычліўцамі, быў высланы на выгнанне, дзе правёў 5 гадоў. Пасля вяртання ўстанавіў больш блізкія адносіны з духавенствам, што паспрыяла з’яўленню першых законных супольнасцяў у Галіі.
Базыль Вялікі і Грыгорый Назіянзскі
03.02.2009 14:38
Святыя Базыль (Васіль) Вялікі і Грыгорый Назіянзскі нарадзіліся каля 330 г. у Кападокіі (на тэрыторыі сучаснай Турцыі) і паходзілі з хрысціянскіх сем’яў. Бацька Грыгорыя быў біскупам Назіянзу. Базыль і Грыгорый былі вельмі адукаванымі людзьмі. Яны пазнаёміліся ў Афінах, дзе разам вучыліся. Згодна з тагачаснымі звычаямі, хрост прынялі ўжо ў сталым узросце, маючы каля 30 гадоў, пасля чаго разам адасобіліся ў пустыні.
Турыбій Мангравэха
03.02.2009 12:10
Турыбій Мангравэха нарадзіўся 16 лістапада 1538 г. у Іспаніі. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю, ён стаў інквізітарам у Грэнадзе. Ва ўзросце сарака гадоў ён быў прызначаны арцыбіскупам Лімы (Перу). На працягу 27 гадоў ён нястомна і самааддана працаваў дзеля навяртання ў веру і асветы індзейцаў, абараняючы іх ад прыгнятальнікаў. Турыбій прывёў да веры цэлыя плямёны. Ён быў арганізатарам перуанскага Касцёла, а таксама рэфарматарам духоўнага і грамадскага жыцця ва ўсёй краіне.
Францішка Рымская
03.02.2009 11:40
Францішка нарадзілася ў 1384 г. у Рыме ў арыстакратычнай сям’і. Выйшаўшы замуж, яна нарадзіла шасцёра дзяцей. Яна заснавала ў Рыме жаночую манаскую супольнасць бэнэдыктынак-аблатак і пасля смерці мужа была выбрана абатысай кляштара. Да яе прыходзілі ўсе, каму была патрэбная дапамога або парада, а таксама хворыя.
Пятніца, 30 студзеня 2009
Пій V
30.01.2009 16:58
Нарадзіўся 17 студзеня 1504 г. на поўначы Італіі. Яго абранню на Пасад святога Пятра паспрыяў св. Караль Барамей, бо менавіта ў гэтым валявым дамініканцы ён бачыў таго, хто ў той час мог найбольш эфектыўна стаць на чале Касцёла. Стаўшы Папам, Пій V пачаў энергічна ператвараць у жыццё пастановы Трыдэнцкага Сабору, змагаўся з сіманіяй і непатызмам (раздаваннем касцёльных пасадаў сваякам), звярнуў увагу на маральны стан духавенства, аднавіў структуры Рымскай курыі.
Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор
30.01.2009 16:49
Нарадзіўся ў 1673 г. у Францыі ў беднай сям’і. Маючы 27 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. Падчас свайго святарскага служэння ў Нанце заснаваў Супольнасць Дачок Божай Мудрасці, якія даглядалі хворых і вучылі бедных. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор памёр 28 красавіка 1716 г.
Фідэль Сігмарынгенскі
30.01.2009 16:47
Нарадзіўся каля 1577 г. у Сігмарынгене (Зігмарынген, Германія) у сям’і бургамістра і меў імя Марк Рой. Атрымаў юрыдычную і філасофскую адукацыю ў Фрыбургу, пасля чаго атрымаў святарскае пасвячэнне і ўступіў у ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, прыняўшы імя Фідэль.
Марцін І
30.01.2009 16:33
Нарадзіўся ў Тодзі ў Умбрыі (Італія). У ліпені 649 г. быў абраны Папам. Марцін узышоў на Пасад святога Пятра, не пытаючыся згоды імператара, таму з самага пачатку меў напружаныя адносіны са свецкай уладай. Яны яшчэ больш пагоршыліся, калі на Латэранскім Саборы Папа асудзіў манафеліцтва і імкнуўся да таго, каб пастановы Сабору былі прынятыя і на хрысціянскім Усходзе. У выніку імператар загадаў свайму намесніку ў Рыме зняволіць Папу ў Латэранскай базыліцы, а потым даставіць у Канстанцінопаль, дзе Марцін І быў асуджаны на смяротнае пакаранне па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.
Старонка 25 з 29
У пачатак
Назад
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
Наперад
У канец
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Цэтлікі
Аўтары
Пошук
Трансляцыя
Ахвяраванне
Прапанаваныя цэтлікі
Абарона жыцця
Біблія
Каляндар
Лікбез
Пілігрымкі
Псіхалогія
Сям'я
Рэдакцыя рэкамендуе
Папа Францішак
Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця