Пошук

16.10.2018 18:20   CREDO

Пантыфікат Папы-славяніна стаў знакавым у гісторыі Касцёла. Сваё служэнне святы Ян Павел ІІ давяраў Панне Марыі і нават змясціў на свой герб дэвіз Totus tuus (лат. Цалкам Твой).

Святы Айцец быў перакананы: менавіта Яна ўратавала яго 13 мая 1981 года, у гадавіну фацімскіх аб’яўленняў, падчас замаху на плошчы св. Пятра. Святы Айцец знаходзіўся тады на мяжы жыцця і смерці.

Вось некалькі фактаў пра тую падзею:

1. Сведкамі замаху сталі 20 тысяч пілігрымаў.

2. Кілер, верагодна, намагаўся зберагчы жыццё дзіцяці. За імгненне да стрэлу Ян Павел ІІ трымаў на руках паўтарагадовае дзіця. Ён аддаў дзіця маці, пасля чаго Мехмет Алі Агджа чакаў, каб дзіця павярнула галаву да маці, і толькі тады націснуў на курок.

3. Пісталет, з якога стралялі, выраблялі нацысты на заводзе, захопленым у Бельгіі. Гэта быў дзевяціміліметровы браўнінг (Browning Hi Power), які меў рэпутацыю лёгкай і надзейнай зброі.

4. Ян Павел ІІ адмаўляўся ад бронекамізэлькі. Годам раней у прамове падчас візіту ў Ірландыю Папа сказаў, што «небяспека — гэта прафесійная рызыка».

5. Адна куля трапіла Папу ў жывот, іншая — у левы локаць. Спецыялісты прааналізавалі іх траекторыі і выявілі, што яны маглі выходзіць з дзвюх розных кропак. І яшчэ цікавая рэч: была і трэцяя куля, знойдзеная на месцы замаху.

6. На плошчы св. Пятра былі чатыры забойцы; у аднаго з іх была выбухоўка.

7. Падчас замаху пацярпелі двое амерыканцаў, яны былі параненыя ў руку і горла.

8. Папа меў моцную адчувальнасць. Адразу пасля замаху паміж сакратаром Папы кардыналам Станіславам Дзівішам і Пантыфікам адбыўся наступны дыялог: «Куды? — У жывот. — Балюча? — Так. Балюча. Балюча».

9. Папамабіль пад’ехаў да машыны хуткай дапамогі, але яна была няспраўнай, таму давялося паклапаціцца пра іншы аўтамабіль.

10. Цікавы факт: за дзень да здарэння Папа благаславіў гэтую самую машыну хуткай дапамогі, дадаўшы такія словы: «А таксама благаслаўляю першага пацыента гэтай машыны».

11. Ніхто ў шпіталі не чакаў прыезду Папы. Усё адбывалася вельмі хутка, ішоў 1981 год...

12. Папу выратавалі, але праз месяц пасля ранення ў яго пачаўся прыступ ліхаманкі.

13. Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, які ў той самы год таксама перажыў замах на сваё жыццё (праз два месяцы пасля ўступлення на пасаду), запэўніў у сваёй малітве за Святога Айца. Ліст да Пантыфіка тады напісаў і савецкі лідар Леанід Брэжнеў.

14. Дзень, калі у Папу стралялі, — гадавіна адной з найбольш яскравых падзей ХХ стагоддзя — аб’яўленняў у Фаціме. Папа папрасіў поўныя арыгінальныя тэксты «фацімскай таямніцы» для дэталёвага вывучэння.

15. Словы Пантыфіка адразу пасля замаху: «Марыя. Мая Маці. Марыя. Мая Маці!» Святы Айцец давяраў сябе Марыі. Каму ж, як не Ёй?

Абноўлена 17.10.2018 07:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця