Пошук

27.05.2026 08:09   Паводле: catholic-kazakhstan.org / Catholic.by

а. Энтані Джэймс Коркаран SJ. Фота: catholic-kazakhstan.org

25 мая Апостальская Нунцыятура ў Кыргызскай Рэспубліцы апублікавала камюніке, у якім было абвешчана, што вялебны айцец Энтані Джэймс Коркаран SJ, Апостальскі адміністратар у Рэспубліцы Кыргызстан, добра знаёмы вернікам Цэнтральнай Азіі як місіянер, атрымаў паўнату біскупскага служэння як пастыр мясцовага Касцёла.

Каталіцкі Касцёл Цэнтральнай Азіі горача вітае прызначэнне айца Энтані Коркарана біскупам. Словы падтрымкі і братэрскага адзінства ў адрас айца Коркарана прагучалі ад усіх каталіцкіх іерархаў Цэнтральнай Азіі. Кардынал Джорджа Марэнга ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Цэнтральнай Азіі (CECAC) выказаў новапрызначанаму біскупу радасць ўсяго Касцёла рэгіёна і малітоўныя пажаданні на пачатку новага служэння.

Для невялікай, але жывой каталіцкай супольнасці краіны гэта падзея стала важным знакам увагі і блізкасці Паўсюднага Касцёла.

Прызначэнне біскупа ўспрымаецца вернікамі рэгіёна не толькі як адміністрацыйнае рашэнне, але перш за ўсё як сведчанне няспыннай прысутнасці і дзеяння Касцёла ў Цэнтральнай Азіі, дзе каталіцкія супольнасці часта жывуць ва ўмовах рассеяння і нешматлікасці, захоўваючы пры гэтым жывую веру і дух місіі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця