Пошук

18.04.2024 14:22   Паводле: episkopat.pl / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: episkopat.pl

З 17 па 19 красавіка ў польскай Ломжы праходзіць Пленарнае пасяджэнне Камісіі епіскапатаў Еўрапейскага Саюза COMECE.

Як адзначаецца на сайце Канферэнцыі Епіскапату Польшчы episkopat.pl, на веснавым пасяджэнні ў 20-ю гадавіну з часу пашырэння Еўрасаюза дэлегаты выслухаюць прадстаўнікоў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў святле выбараў у еўрапейскія структуры, які адбудуцца неўзабаве.

Пасяджэнне праходзіць у тры сесіі, на якіх удзельнікі засяроджваюць увагу на працэсе еўрапейскай інтэграцыі, яе ўспрыманні з перспектывы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама будучых кірунках перад абліччам геапалітычных выклікаў.

У першы дзень сустрэчы ў сераду біскупы абмеркавалі поспехі і выклікі, звязаныя з інтэграцыяй Еўрасаюза. Госцем першай сесіі стаў Ян Фігэль, член праўлення Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій, былы спецпрадстаўнік Еўрасаюза па справах падтрымкі рэлігійнай свабоды і перакананняў па-за межамі ЕС, а таксама галоўны перамоўшчык у працэсе ўключэння Славакіі ў Еўрасаюз.

У чацвер 18 красавіка сабраныя ў Ломжы біскупы праводзяць панэльныя дыскусіі, прысвечаныя ўспрыманню Еўрасаюза з пункту гледжання Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У іх бярэ ўдзел Алоіз Пэтэрле, былы прэм’ер-міністр Славеніі. Госцем пасяджэння ў гэты дзень з’яўляецца Мітрапаліт Познаньскі арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, былы Старшыня Канферэнцыі Епіскапату Польшчы.

У заключнай сесіі ў пятніцу 19 красавіка возьме ўдзел прафесар Томаш Галік з Карлава ўніверсітэта ў Празе, прэзідэнт Чэшскай Хрысціянскай Акадэміі. Ён прадставіць іерархам перспектыву Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адносна будучыні Касцёла і хрысціянства на старым кантыненце.

Гаспадаром, які прымае ўдзельнікаў сустрэчы ў сваёй дыяцэзіі, з’яўляецца біскуп Ломжынскі Януш Стэпноўскі, дэлегат Канферэнцыі Епіскапату Польшчы па кантактах з COMECE.

Пасяджэнне біскупаў з краін Еўрасаюза праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Пасля заканчэння сустрэчы будзе выадазена канчатковае камюніке.

Абноўлена 18.04.2024 14:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа